На сайце Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці Размешчана віртуальная выстава, прысвечаная Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

На сайце Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці Размешчана віртуальная выстава, прысвечаная Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

На выставе прадстаўлены лічбавыя копіі з газетнага фонду і навукова-даведачнай бібліятэкі архіва. Дакументы ўтрымліваюць звесткі пра трагічныя лёсы воінаў, ураджэнцаў Гарадзеншчыны, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага доўгу ў Афганістане, аб ўвекавечанні іх памяці штогадовымі ўрачыста-жалобнымі мерапрыемствамі, якія праводзяцца ў г. Гродна.