Экскурсія ў Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці для вучняў 7 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Віцебска»

31 студзеня ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» ў рамках акцыі «Архівы – школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, праведзена экскурсія для вучняў 7 класаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 7 г.Віцебска».

Падчас мерапрыемства галоўны захавальнік фондаў, кандыдат гістарычных навук, Канстанцін Карпекін расказаў вучням пра гісторыю архіва, склад і асаблівасці захоўвання дакументаў.

Загадчыцай аддзела ІПС Аленай Бондаравай была прадстаўлена ўвазе наведвальнікаў выстава «Геральдычны вянок Віцебскай вобласці». Таксама навучэнцы наведалі чытальную залу архіва, дзе пазнаёміліся з выставай дакументаў «Франтавы альбом: Вялікая Айчынная вайна праз аб’ектыў фотаапарата».