Правядзенне ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» інфармацыйнага сходу, прымеркаванага да агульнарэспубліканскай акцыі «Тыдзень нулявога траўматызму»
2 снежня інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Дзяржынскага РАНС лейтэнант А.С.Хаменка правёў для работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў інфармацыйны сход, прымеркаваны да агульнарэспубліканскай акцыі «Тыдзень нулявога траўматызму».
Ён азнаёміў калектыў БДАКФФД з асноўнымі правіламі свайго профілю па бяспечных паводзінах у зімовы перыяд. Асаблівую ўвагу ратавальнік удзяліў найбольш сур’ёзнай у дні халоднага сезона небяспецы – пажарам, што ўзнікаюць з-за няправільнага выкарыстання ацяпляльных прыбораў і сістэм.