Аб удзеле ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у выставе «Чакайце нас, зоркі!» у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў
1 снежня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Мінска Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава «Чакайце нас, зоркі!». Стваральнікі экспазіцыі запрашаюць наведвальнікаў задумацца аб месцы чалавека ў Сусвеце, аб нашым агульным доме – планеце Зямля.
Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў далёкі ад «пыльных сцяжынак далёкіх планет», аднак ягоны ўдзел у арганізацыі выставы неацэнны. Ён прадаставіў 168 адзінак захоўвання фотадакументаў, прысвечаных тэме космасу, касманаўтам, футурыстычнаму напрамку ў розных галінах культуры і мастацтва, а таксама папулярызацыі тэхнікі ў грамадстве.
Экспазіцыя прадстаўлена плакатамі, відэа- і саўнд-артам, скульптурамі, інсталяцыямі, фотаздымкамі, жывапіснымі і графічнымі работамі на касмічную тэму. Мерапрыемства адкрыта да наведвання да 29 снежня 2022 года.
![]() |
Афіша выставы «Чакайце нас, зоркі!», якая экспануецца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. |