Экскурсія для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Барысава імя І.В.Барысюка»
30 лістапада 2022 года работнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» да Года гістарычнай памяці і ў рамках акцыі «Архівы – школе» была праведзена экскурсія для вучняў 9-11 класаў ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Барысава імя І.В.Барысюка» .
У ходзе экскурсіі гасцям была дадзена магчымасць азнаёміцца са складам дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах, а таксама з асаблівасцямі пошуку з дапамогай навукова-даведачнага апарата. Акрамя таго, былі падрабязна асветлена спецыфіка тэхналагічных працэсаў, накіраваных на захаванне ўнікальнай аўдыёвізуальнай спадчыны: рэстаўрацыйна-прафілактычныя мерапрыемствы, аблічбоўванне ўсіх відаў дакументаў, асаблівасці тэхнічнага кантролю за станам носьбітаў дакументаў. Таксама фокус увагі быў засяроджаны на асаблівых умовах захоўвання ў фондасховішчах.
Вялікую цікавасць у экскурсантаў выклікала калекцыя фатаграфій ваеннага журналіста В.І. Аркашава. Гэтыя фатаграфіі – унікальнае і неацэннае сведчанне подзвігу савецкага салдата ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Не меншае ўражанне зрабілі на наведвальнікаў архіва збору фотаздымкаў Э.Тамашэўскай – Радзівіл і А.М.Багамолава.
Дэманстрацыя дакументальнага фільма ў кіназале архіва «Адплата» (1962 г.) аб адкрытым судовым працэсе ў г.Баранавічы ў 1946 г. над калабарацыяністамі зрабіла незгладжальнае ўражанне на гледачоў.
Школьнікамі і настаўнікамі была адзначана унікальнасць архіва, многія асаблівасці яго работы, і адпаведна, узнікла пытанне аб прафесіях, неабходных у гэтай установе. Гісторыкі, архівісты, дызайнеры, рэстаўратары, гукарэжысёры, відэаінжынеры – і гэта не поўны спіс спецыяльнасцяў, якія запатрабаваны ў архіве. Падчас экскурсіі школьнікам прадставілася ўнікальная магчымасць убачыць працу архіва знутры, дакрануцца да тэхналагічных працэсаў і ўявіць сябе на месцы супрацоўніка.
Праца работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў па захаванні аўдыёвізуальнай дакументальнай спадчыны зрабіла незгладжальнае ўражанне на ўдзельнікаў экскурсіі. Школьнікі паабяцалі расказаць сваім бацькам і сябрам пра ўбачанае, а некаторых зацікавіла і сама прафесія архівіста.
![]() |
Падчас экскурсіі ў чытальнай зале архіва |
![]() |
Удзельнікі экскурсіі падчас прагляду фотаальбомаў у чытальнай зале архіва |
![]() |
У час экскурсіі ў лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў |