Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў рамках праекта «Архівы ‒ школе» прэзентаваў банэрную выставу у ДУА «Сярэдняя школа № 121 г. Мінска»

23 лістапада 2022 г. у рамках Года гістарычнай памяці і праекта «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці наведаў сярэднюю школу № 121 г. Мінска, дзе прадставіў навучэнцам 7-11 класаў гісторыка-дакументальную банэрную выставу «Генацыд мірнага насельніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці у гады Вялікай Айчыннай вайны».

Таксама ўдзельнікам сустрэчы была прадэманстравана мультымедыйная прэзентацыя аб генацыдзе беларускага народа ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі.

Вучням распавялі аб зверствах фашыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб дакументах, якія ілюструюць падзеі тых страшных гадоў. Падчас мерапрыемства школьнікі не ўпусцілі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць, і абмеркаваць прадстаўленую выставу.