21 кастрычніка 2022 года дзеці работнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» павіншавалі сваіх татаў з Днём бацькі

21 кастрычніка 2022 года дзеці працаўнікоў архіва павіншавалі сваіх татаў з Днём бацькі.

Новае свята Дзень бацькі ўстаноўлена ў Беларусі 21 кастрычніка. Адпаведны ўказ нумар 198 падпісаў 9 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Дакументам унесена змяненне ва Ўказ № 157 ад 26 сакавіка 1998 года «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь».

Ініцыятыва аб заснаванні Дня бацькі прагучала падчас звароту Прэзідэнта з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу 28 студзеня 2022 года. Кіраўнік дзяржавы ідэю падтрымаў і даручыў ураду распрацаваць адпаведны дакумент.

Дата 21 кастрычніка была абрана для святкавання Дня бацькі, паколькі ў Беларусі склалася шматгадовая традыцыя адзначаць 14 кастрычніка Дзень маці, і зараз з’явілася магчымасць з 14 па 21 кастрычніка праводзіць бацькоўскі тыдзень.

Быць татам – вялікая праца, спраўляцца з якой складана нават наймацнейшым мужчынам. Разумець і падтрымліваць сваё дзіця, быць побач і знаходзіцца на адной хвалі вельмі важная задача. У жыцці кожнага з нас бацька гуляе важную ролю, з’яўляючыся гарантам абароны, мудрым дарадцам і сябрам.

Калектыў Дзяржархіва ў г.Оршы віншуе ўсіх татаў з Днём бацькі жадаем сямейнага дабрабыту, гонару за дзяцей, здароўя і веры ў свае сілы!!!