Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» ў рэспубліканскай акцыі, прымеркаванай да Года гістарычнай памяці, «Аднавім лясы разам»

20 кастрычніка 2022 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» далучыліся да рэспубліканскай акцыі, прымеркаванай да Года гістарычнай памяці, «Аднавім лясы разам».

Галоўнай мэтай акцыі з’яўляецца аднаўленне лясоў, пацярпелых у выніку экстрэмальных з’яў, а таксама прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем ляснога фонду, папулярызацыі беражлівых адносіны да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, узмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.

Так, супрацоўнікі архіва, сумесна з супрацоўнікамі Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Белюразабеспячэнне» ажыццявілі пасадку соснаў на тэрыторыі квартала 30 Калініскага лясніцтва.

Перад пачаткам пасадкі з супрацоўнікамі быў праведзены інструктаж па тэхніцы бяспекі, а таксама дадзены кароткія рэкамендацыі па выкарыстанні інструментаў для пасадкі.

Акцыя «Аднавім лясы разам» – выдатная магчымасць унесці свой пасільны ўклад не толькі ў аднаўленне ляснога фонду, але і ў паляпшэнне экалогіі рэгіёна і краіны.