Ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі праведзена экскурсія для навучэнцаў філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж»

28.09.2022 года ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі ў рамках акцыі «Архівы-школе», была праведзена экскурсія для навучэнцаў філіяла Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж».

Экскурсанты пазнаёміліся з гісторыяй Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, яго структурай, напрамкамі дзейнасці, відамі дакументаў і магчымасцямі пошуку дакументаў.

Падчас экскурсій у аддзеле інфармацыі і выкарыстання дакументаў студэнты пазнаёміліся з праектнай і канструктарскай дакументацыяй. Пазнаёміліся з дакументамі фонду №10: архітэктурны праект «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» і «Політэхнічны інстытут ім. Сталіна» ў г. Мінску (цяпер галоўны корпус Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта) і з фатаграфіямі, якія ілюструюць гісторыю будаўніцтва вул. Няміга ў г. Мінску.

У час наведвання архівасховішча навучэнцы задалі мноства пытанняў аб асаблівасцях тэмпературнага і часовага тэрміну захоўвання дакументаў.