У рамках Адзінага дня бяспекі, у працоўным калектыве ў Дзяржархіве ў г. Полацку 22 верасня адбыліся мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый

З мэтай максімальнага зніжэння гібелі людзей ад знешніх прычын, у рамках Адзінага дня бяспекі, у працоўным калектыве ў Дзяржархіве ў г.Полацку 22 верасня адбыліся мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый з запрашэннем прадстаўніка Полацкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях . Начальнік сектара АФ ДСНС ГА Кабачэўскі Руслан Алегавіч для работнікаў дзяржархіва правёў практычную адпрацоўку дзеянняў ва ўмовах надзвычайных і няштатных сітуацый, а таксама навучанне па аказанні першай медыцынскай дапамогі.

У рамках акцыі праведзена праверка захавання норм аховы працы ў службовых кабінетах установы. Правераны на прадмет укамплектаванасці аптэчкі першай дапамогі, якія ёсць у кожным структурным падраздзяленні (па некаторых пазіцыях аптэчкі даўкамплектаваны).

Старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржархіва М.М.Дзічкевіч зроблена паведамленне аб папярэджанні вытворчага траўматызму.