Дзень адчыненых дзвярэй, які прымеркаваны да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі, прайшоў у Занальным дзяржаўным архіве ў г. Кобрыне
12 верасня 2022 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне» адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. У гэты дзень дзяржархіў наведалі вучні 6 класа сярэдняй школы № 1 г. Кобрына, члены Кобрынскай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» і навучэнцы Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання.
Для гасцей былі праведзены аглядныя экскурсіі па дзяржархіве, у ходзе якіх наведвальнікі азнаёміліся з гісторыяй стварэння архіўнай службы і, у прыватнасці, самога дзяржархіва, асноўнымі напрамкамі дзейнасці. Пабывалі ў архівасховішчы і даведаліся пра спецыфіку захоўвання дакументаў. Наведалі чытальную залу, дзе былі прадэманстраваны дакументы і фотадакументы выстаўкі «Гісторыя архіва ў асобах», якая была прысвечана ветэранам архіўнай галіны і супрацоўнікам дзяржархіва.
Асаблівую цікавасць у гасцей выклікаў імправізаваны музей, які складаецца з рарытэтных прыбораў, якія прымяняліся ў працы архівістамі некалькі дзесяцігоддзяў таму.
У штатным рэжыме ажыццяўляўся асабісты прыём грамадзян, кансультаванне наведвальнікаў аб месцы захоўвання дакументаў ліквідаваных арганізацый, якія не з’яўляюцца крыніцамі камплектавання дзяржархіву.
![]() |
Ліцэісты, якія прынялі ўдзел у агляднай экскурсіі па дзяржархіве |
![]() |
Наведванне дзяржархіва вучнямі сярэдняй школы №1 г. Кобрына |
![]() |
Навучэнцы Кобрынскага дзярж. праф. ліцэя сферы абслугоўвання ў чытальнай зале дзяржархіва |
![]() |
Вучні за праглядам старых фотаальбомаў і перыёдыкі |
![]() |
Сябры БРСМ падчас прагляду дакументаў выставы Гісторыя архіва ў асобах |