Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 01.07.2022 года ўстанова “Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці” прыняў удзел у шэрагу мерапрыемстваў прысвечаных вышэйназванаму галоўнаму святу дзяржавы

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 01.07.2022 года ўстанова “Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці” прыняў удзел у шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных вышэйназванаму галоўнаму святу дзяржавы.

Так, аблархіў прыняў удзел у раённым мітынгу з ускладаннем кветак і вянкоў да магіл воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на Навабеліцкіх брацкіх могілках.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва адміністрацыі Навабеліцкага раёна г.Гомеля, прадстаўнікі раённых грамадскіх арганізацый і прадпрыемстваў.

У знак памяці і падзякі войнам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, супрацоўнікі аблархіва прынялі ўдзел і ў гарадскім урачыстым мітынгу з ускладаннем кветак ля мемарыяльнага комплексу «Алея Герояў».

Акрамя таго, ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці” ў гэты дзень прайшоў урачысты сход, у рамках якога дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. і намеснік дырэктара архіва Міцкевіч А.П. павіншавалі калектыў з галоўным святам краіны – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і чарговай гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пасля чаго прадстаўнікі калектыву аблархіва выехалі навесці парадак у памятнага знака «Доблесным ваярам Беларускага фронту, якія вызвалілі 26 лістапада 1943 года горад Гомель ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», дзе ўсклалі да яго кветкі і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых герояў.