У рамках акцыі «Архівы- школе» адбылася сустрэча супрацоўнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» з навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Рэчыцы»

Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) правялі класную гадзіну «За любімую Беларусь!» для навучэнцаў з аздараўленчага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Рэчыцы».

Мерапрыемства было накіравана на патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. На сустрэчы з супрацоўнікамі архіва школьнікі, прымаючы ўдзел у займальнай віктарыне, прадэманстравалі свае веды аб Беларусі і ў сваю чаргу даведаліся аб шмат іншых цікавых фактах пра гісторыю і сучаснасць сваёй Радзімы. Падчас працы прэзентацыі навучэнцы пазнаёміліся з шырока вядомымі ў нашай краіне і за яе межамі беларусамі, сярод якіх — Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Адам Міцкевіч, Яфім Капелян (ураджэнец Рэчыцы-аўт.), Уладзімір Мулявін, Дар’я Домрачава і іншыя. Сустрэча завяршылася паказам кароткага відэароліка аб Рэспубліцы Беларусь.