Урок-лекцыя на тэму «Подзвігі юных герояў» на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»

21 чэрвеня 2022 года на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа для школьнікаў ДУА «Сярэдняя школа №41 г.Гомеля» і ДУА «Сярэдняя школа №15 г.Гомеля» быў праведзены урок-лекцыя на тэму «Подзвігі юных герояў».

У рамках мерапрыемства, навучэнцы таксама азнаёміліся з выставай аб юных патрыётах і іх адважнай барацьбе. Бо і дарослыя яны здзяйснялі свае подзвігі са зброяй у руках, будучы партызанамі і разведчыкамі, сувязнымі і падпольшчыкамі. Подзвігі юных герояў не павінны быць забыты.

Мэта мерапрыемства – захаванне гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны; выхавання ў моладзі патрыятызму, пачуццё гонару за гістарычнае і баявое мінулае Радзімы.

У завяршэнні мерапрыемства для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архівасховішчы, дзе школьнікі азнаёміліся з архіўнымі дакументамі аб генацыдзе мірнага насельніцтва на тэрыторыі Гомельскай вобласці, а таксама супрацоўнікі архіва азнаёмілі школьнікаў з асноўнымі напрамкамі работы архіва.