Старонкі ваенных дзённікаў беларускіх пісьменнікаў

22 чэрвеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца памятная дата – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія пачала вайну супраць СССР. Унікальнай крыніцай інфармацыі пра першыя дні і ўвесь перыяд вайны з’яўляюцца дзённікі і дзённікавыя запісы. Цяжкія ўмовы стварэння такіх дакументаў, практычна паўсюдная забарона на вядзенне асабістых запісаў, якія маглі б патрапіць у рукі ворага, праблема захаванасці і выяўлення франтавых дзённікаў робяць іх рэдкай і каштоўнай крыніцай інфармацыі аб паўсядзённым жыцці часоў вайны.

У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва захоўваюцца дзённікі і запісныя кніжкі паэтаў, празаікаў, перакладчыкаў, крытыкаў і літаратуразнаўцаў Антона Алешкі, Аляксандра Астапенкі, Дзмітрыя Астапенкі, Лукаша Бэндэ, Пятра Валкадаева, Вісарыёна Гарбука, Алеся Жаўрука, Паўла Кабзарэўскага, Міхаіла Клімковіча, Мікалая Лобана, Міхася Лынькова, Янкі Маўра, Яўгена Рамановіча, Адама Русака, Георгія Шчарбатава.

Дакументы гэтыя не раўназначныя: яны разнастайныя па сваіх памерах, напоўненасці, тэрытарыяльным і храналагічным ахопе. Але нават самыя невялікія запісы даюць уяўленне аб асобных падзеях вайны, людзях, дапамагаюць даведацца пра лёсы тых, хто выжыў і знайсці звесткі аб загінуўшых.

 

1. Дзённік урача, празаіка Антона Алешкі. 1942 г. БДАМЛМ. Ф. 208. Воп. 1. Адз. зах. 61. Лл. 1, 3.
2. Дзённік крытыка, літаратуразнаўца Лукаша Бэндэ. 1941 г. БДАМЛМ. Ф. 66. Воп. 1. Адз. зах. 313. Лл. 1, 7.
3. Дзённік паэта, празаіка Пятра Валкадаева. 1941-1944 гг. БДАМЛМ. Ф. 74. Воп. 1. Адз. зах. 281. Лл. 1-2.
4. Дзённік празаіка Вісарыёна Гарбука. 1941-1942 гг. БДАМЛМ. Ф. 234. Воп. 2. Адз. зах. 44. Лл. 1, 7.
5. Дзённік празаіка Аляксея Карпюка. 1944 г. Ксеракопія. БДАМЛМ. Ф. 257. Воп. 1. Адз. зах. 87. Лл. 2-3.
6. Дзённік паэта, перакладчыка Паўла Кабзарэўскага. 1941 г. БДАМЛМ. Ф. 31. Воп. 2. Адз. зах. 179. Лл. 1-3.
7. Дзённік празаіка Мікалая Лобана. 22-23 чэрвеня 1941 г. БДАМЛМ. Ф. 148. Воп. 2. Адз. зах. 105. Лл. 1, 3.
8. Дзённік пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча Міхася Лынькова. 1944 г. БДАМЛМ. Ф. 191. Воп. 1. Адз. зах. 199. Лл. 17-18.
9. Дзённікавыя запісы пісьменніка, перакладчыка Янкі Маўра. Чэрвень 1941 г. БДАМЛМ. Ф. 290. Воп. 1. Адз. зах. 64. Л. 1.