10 чэрвеня ў рамках акцыі “Архівы – школе” супрацоўнікі ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” правялі для выхаванцаў аздараўленчага лагера “Навука” ДУА “Ліцэй № 1 г. Гродна” лекцыю аб гісторыі і асноўных напрамках работы архіва
10 чэрвеня ў рамках акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» правялі для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Навука» ДУА «Ліцэй № 1 г. Гродна» лекцыю аб гісторыі і асноўных напрамках работы архіва.
Ліцэістам прадставілі прэзентацыю аб дзейнасці ўстановы ў галіне міжнародных адносін, прымеркаваную да Міжнароднага дня архіваў.
Для рабят правялі аглядную экскурсію па ўстанове, паказалі найбольш каштоўныя і цікавыя дакументы, якія захоўваюцца ў архівасховішчы. Таксама яны азнаёміліся з выставамі дакументаў, якія экспануюцца ў чытальнай зале архіва.