У рамках Міжнароднага дня (Міжнароднага тыдня) архіваў у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці 8-10 чэрвеня 2022 г. прайшлі Дні адчыненых дзвярэй
У рамках Міжнароднага дня (Міжнароднага тыдня) архіваў у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці 8-10 чэрвеня 2022 г. прайшлі Дні адчыненых дзвярэй.
Архіў наведалі прадстаўнікі роднасных галін: работнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М.Горкага і Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, якія змаглі азнаёміцца з асаблівасцямі захоўвання і выкарыстання архіўных дакументаў (у будынку архіва па вул. Энгельса, 8).
Сярод гасцей архіва ў гэтыя дні былі і студэнты 3-га курса дзённага і завочнага аддзяленняў гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.С.Пушкіна, якія наведалі ўсе структурныя падраздзяленні архіва (у будынку па вул. В.Харужай, 15) і азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва. Гэтае мерапрыемства мела прафарыентацыйны характар.
![]() |
| Супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М.Горкага ў чытальнай зале архіва |
![]() |
| Работнікі бібліятэкі ў архівасховішчы |
![]() |
| Наведванне лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў |
![]() |
| Дзень адчыненых дзвярэй для супрацоўнікаў бібліятэкі |
![]() |
| Работнікі Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея знаёмяцца з выставай архіўных дакументаў |
![]() |
| Дырэктар архіва Карапузава А.Г. дэманструе некаторыя дакументы ў архівасховішчы |
![]() |
| Наведванне лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў |
![]() |
| Дзень адчыненых дзвярэй для супрацоўнікаў музея |
![]() |
| Студэнты гістарычнага факультэта знаёмяцца з выставай архіўных дакументаў |
![]() |
| Знаёмства студэнтаў з умовамі захоўвання дакументаў у архівасховішчы |
![]() |
| Азнаямленне з работай аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм |
![]() |
| Падвядзенне вынікаў мерапрыемства. Адказы на пытанні. |











