Да 90-годдзя з дня нараджэння В.Я.Ігнацьева

6 чэрвеня спаўняецца 90 год з дня нараджэння дырэктара Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці ў 1978-1992 гг. – Васіля Яхімавіча Ігнацьева.

Нарадзіўся ў в.Бушлякі Шклоўскага раёна, скончыў Каменна-лаўскую пачатковую школу (1949), Магілёўскую абласную завочную сярэднюю школу (1962), Маскоўскі дзяржаўны гісторыка-архіўны інстытут (1968).

Пасля заканчэння пачатковай школы працаваў камендантам паравознага дэпо ст.Магілёў, служыў у Савецкай Арміі.

Пасля выхаду на пенсію паводле стану здароўя ў 1960-1969 гг. займаў пасаду загадчыка Магілёўскага абласнога архіва ЗАГС. З 1978 па чэрвень 1992 г. быў дырэктарам Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці.

Менавіта дзякуючы намаганням і ўдзелу Васіля Яхімавіча быў пабудаваны новы будынак архіва, і адбыўся пераезд фондаў з будынка касцёла св.Станіслава.

Акрамя таго, ён актыўна займаўся навукова-даследчай і асветніцкай работай, быў аўтарам шматлікіх навукова-папулярных і краязнаўчых артыкулаў, радыёперадач рэспубліканскага, абласнога і раённага друку. Быў навуковым кансультантам энцыклапедычнага даведніка «Магілёў» (1990) і інш.

 

1. Васіль Яхімавіч Ігнацьеў
2. Сучасны будынак установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» (лістапад 2021 г.)