Аб правядзенні конкурсу дзіцячых малюнкаў “Мае родныя людзі” сярод дзяцей работнікаў установы “Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы”, прымеркаванай да Дня сям’і
Калі ўзяць
Каханне і вернасць,
Да іх дадаць
Пачуццё пяшчоты,
Усё памножыць
На гады,
То атрымаецца –
Сям’я!
Ва ўстанове “Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы” 18 мая 2022 года падведзены вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў “Мае родныя людзі” сярод дзяцей работнікаў архіва, прымеркаванага да Дня сям’і.
Усе ўдзельнікі конкурсу прадставілі дастойныя, яркія і запамінальныя работы. На сваіх малюнках дзеці адлюстравалі самых дарагіх і родных ім людзей.
Пераможцы конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.
Сям’я – гэта вялікая каштоўнасць. Менавіта моцныя і шчаслівыя сем’і – залог светлай будучыні для ўсёй нашай краіны! Шануйце і беражыце адзін аднаго!