18 мая 2022 г. у чытальнай зале ўстановы “Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці” ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання адбыўся сход работнікаў архіва
18 мая 2022 г. у чытальнай зале ўстановы “Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці” ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання адбыўся сход работнікаў архіва, на якім выступіў дырэктар архіва А.М. Сушчэвіч. Андрэй Мікалаевіч давёў да ведама калектыву інфармацыю аб падзеях у краіне і за мяжой за перыяд з 5 па 9 мая 2022 г. У тым ліку падрабязна спыніўся на інтэрв’ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якое адбылося 5 мая. Прэзідэнту былі зададзены пытанні аб раптоўнай праверцы Узброеных сіл Беларусі, ваеннай спецаперацыі Расіі ва Украіне і пазіцыі Беларусі па розных аспектах гэтай тэмы. Былі закрануты і іншыя тэмы, размова доўжылася каля паўтары гадзіны. Таксама Андрэй Мікалаевіч расказаў аб урачыстым рытуале ўшанавання дзяржаўных сімвалаў, урачыстым мерапрыемстве ў гонар Дня Перамогі, асвятліў асноўныя эканамічныя пытанні ў нашай краіне і ў свеце. Вялікая ўвага ў дакладзе дырэктара была ўдзелена пытанням бяспекі, у тым ліку забаронам і абмежаванням на наведванне лясоў у шэрагу раёнах Беларусі і інш.
Сушчэвіч А.М. звярнуў увагу калег, што ў архіве праведзена вялізная работа па папулярызацыі гістарычных ведаў сярод жыхароў нашага горада і не толькі школьнікаў і студэнтаў, але і сярод працуючых грамадзян прадпрыемстваў Гомельшчыны. Былі праведзены лекцыі, выстаўкі па розных тэматыках, але “чырвонай ніткай” праз усе мерапрыемствы прайшлі тэмы Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (1941 – 1945 гг.) і важнай ролі дзяржаўнай сімволікі – сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь.