Сустрэча са студэнтамі Мінскай духоўнай акадэміі ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва
6 красавіка 2022 г. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведалі студэнты 1 курса магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі імя святога Кірылы Тураўскага Беларускай Праваслаўнай Царквы разам з прафесарам, кандыдатам гістарычных навук, загадчыцай кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Валянцінай Анатольеўнай Цяпловай.
Дырэктар архіва-музея Ганна Вячаславаўна Запартыка расказала студэнтам пра гісторыю стварэння і развіцця БДАМЛМ як найкаштоўнейшай скарбніцы рукапісных помнікаў і дакументальных крыніц па гісторыі нацыянальнай літаратуры і мастацтва, пра асветніцкую дзейнасць архіва-музея. Падчас сустрэчы студэнты азнаёміліся з унікальным фондам – калекцыяй дакументаў Івана Іванавіча Грыгаровіча. У прыватнасці, з рукапісам 2-й часткі зборніка “Белорусский архив древних грамот”.
Фота: Антоній Комель.