Віншаванне з Днём архівіста дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураша

Паважаныя калегі,

сардэчна віншую ўсіх работнікаў і ветэранаў архіўнай галіны Беларусі з прафесійным святам – Днём архівіста!

Руплівая праца і творчая энергія беларускіх архівістаў на працягу многіх гадоў накіраваны на дасягненне адзінай мэты – захаванне нацыянальнай гісторыі, дакументальнай спадчыны беларускага народа, яго навуковых, культурных і эканамічных дасягненняў.

Дзякуючы энтузіязму і высокаму прафесіяналізму архівістаў удалося сфарміраваць і зберагчы для будучых пакаленняў Нацыянальны архіўны фонд рэспублікі – сотні тысяч унікальных дакументаў пра мінулае Беларусі, пра людзей, якія пакінулі яркі след у жыцці нашай дзяржавы на розных этапах яе развіцця.

Прадуктыўная дзейнасць архіваў напрамую звязана з паспяховым функцыянаваннем дзяржаўных структур, развіццём інтэлектуальнага патэнцыялу грамадства, забеспячэннем нацыянальнай бяспекі, абаронай суверэнітэту і незалежнасці!

Беларускімі архівістамі сёння праводзіцца вялікая навукова-асветніцкая і інфармацыйная праца, рэалізуецца цэлы комплекс задач па сістэматызацыі і далейшаму папаўненню архіўных фондаў, укараненні новых лічбавых тэхналогій у асноўныя накірункі дзейнасці.

Шчыра дзякую архівістам усіх пакаленняў за вернасць прафесійным прынцыпам і ўклад у агульную справу захавання калектыўнай дакументальнай Памяці беларускага народа!

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых дасягненняў і паспяховай рэалізацыі намечаных планаў!

З павагай,

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству

В.І.Кураш