Выйшаў другі зборнік дакументаў і матэрыялаў з серыі «Гісторыя развіцця прамысловых прадпрыемстваў Рэчыцкага раёна: сведчанні архіўных дакументаў»
Нядаўна ўбачыў свет другі зборнік дакументаў і матэрыялаў з серыі «Гісторыя развіцця прамысловых прадпрыемстваў Рэчыцкага раёна: сведчанні архіўных дакументаў», выдадзены занальным дзяржаўным архівам у г. Рэчыцы які асвятляя сутнасныя бакі працы ў сферы прамысловай вытворчасці ў Рэчыцкім раёне пасля Вялікай Айчыннай вайны.
Калі першы выпуск, выдадзены ў 2013 году, ахопліваў 12-летні перыяд аднаўлення прамысловых прадпрыемстваў пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — 1943 – 1955 гг., то ў другім адлюстравана іх функцыянаванне ў 1956 – 1968 гг., г.зн. у перыяд «хрушчоўскай адлігі» і першыя гады брэжнеўскага часу.
Асновай для складання вышэйназванай серыі зборнікаў з’яўляюцца дакументы і матэрыялы органаў дзяржаўнай улады і кіраванні, прадпрыемстваў г. Рэчыцы і Рэчыцкага раёна (мецізны завод, фанерна-мэблевы камбінат, гідролізна-дражджавы завод, швейная фабрыка і інш.) з фондаў занальнага дзяржархіва, а таксама публікацыі пра працу прадпрыемстваў з раённай газеты «Зара Комуны» («Дняпровец»). Дасягненні і недахопы ў развіцці прамысловасці, прынцыпы функцыянавання, лепшыя працаўнікі — усё гэта падрабязна паказана ў дадзеным выданні.
Зборнік разлічаны на шырокі круг чытачоў, якія вывучаюць гісторыю Рэчыцы і Рэчыцкага раёна. Азнаёміцца з ім можна ў чытальнай зале занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы.