3 верасня 2020 г. у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Перамога 75: дарогамі мужнасці і славы”

3 верасня 2020 г. у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Перамога 75: дарогамі мужнасці і славы”, прымеркаваная да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У ёй прынялі ўдзел работнікі ўстановы “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў” (БДАКФФД).

Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.У. Гарэлік выступіў на пленарным пасяджэнні з дакладам на тэму “Іх зброя – кінакамера”. Даклад быў прысвечаны дзейнасці ваенных кінааператараў на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і падрыхтаваны з выкарыстаннем кінадакументаў БДАКФФД.

Пасля завяршэння канферэнцыі яе ўдзельнікі наведалі часовую экспазіцыі “Пераможны сорак пяты: ад Берліна да Нанкіна», прысвечаную 75-годдзю заканчэння Другой сусветнай вайны.

Фота з канферэнцыі

ФОТА В.В.Шпіль