Работнікі ўстановы “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў” (БДАКФФД) падрыхтавалі віртуальную мультымедыйную віктарыну “Захоўваючы памяць аб Вялікай Перамозе”

Работнікі ўстановы “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў” (БДАКФФД) падрыхтавалі віртуальную мультымедыйную віктарыну “Захоўваючы памяць аб Вялікай Перамозе”, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне для навучэнцаў 9-11 класаў. Пытанні віктарыны ахопліваюць ключавыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны: ад гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці да пераможнага 9 Мая 1945 года. Аснову заданняў віктарыны складаюць фотадакументы з фондаў БДАКФФД (112 фотакопій).

1 верасня 2020 г. работнікі архіва правялі прэзентацыю віктарыны для навучэнцаў 10-х класаў ДУА “Гімназія г. Дзяржынска”. Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у віктарыне, якая знаходзіцца на афіцыйным сайце ДУА “Гімназія г. Дзяржынска” ў раздзеле “Вучням”.

Прэзентацыя віктарыны

ФОТА В.В.Шпіль