Інфармацыя аб сайце

Сайт “Архівы Беларусі” – інфармацыйны рэсурс органаў архіўнай справы і справаводства і сістэмы дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь.

На сайце змешчаны звесткі аб дзяржаўных архіўных установах і аказваемых імі паслугах. Прадстаўлена інфармацыя па генеалогіі, археаграфіі, заканадаўству і прафесійнай падрыхтоўцы спецыялістаў.

Агульным арыенцірам у шматлікіх дакументах Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь з’яўляецца комплекс дадзеных пра архіўныя даведнікі.

Значную частку складаюць матэрыялы, якія адлюстроўваюць гісторыю Беларусі, разнастайнасць матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. Гэта тэматычныя распрацоўкі, якія змяшчаюць пералікі і віртуальныя выставы дакументаў архіваў, прадстаўніцкую інфармацыю аб архіўных выданнях, а таксама аглядную даведачную інфармацыю па разгледжваемых пытаннях. Сярод іх: падзеі Вялікай Айчыннай вайны, Першай сусветнай вайны, вайны 1812 года і паўстання 1863-1864 гадоў на тэрыторыі Беларусі, станаўленне беларускай дзяржаўнасці ў 1918-1920-х гадах, юрыдычныя асновы кіравання беларускімі землямі ў XIV–XVIII стагоддзях, культура Беларусі (культавае дойлідства, архітэктура замкаў, палацава-сядзібных комплексаў і галоўнай магістралі Мінска – праспекта Незалежнасці, творчасць архітэктараў Іосіфа Лангбарда і Уладзіміра Караля), жыццё і дзейнасць выдатных асоб (Ігната Дамейкі, Напалеона Орды, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Браніслава Эпімах-Шыпіла, Яўхіма Карскага, Мітрафана Доўнар-Запольскага, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Барыса Кіта, Уладзіміра Караткевіча, удзельнікаў партызанскага руху ў Беларусі – кіраўнікоў БССР і СССР у 50-70-я гг. ХХ ст.).
Адмысловым блокам інфармацыі з’яўляюцца матэрыялы праекта ЮНЕСКА «Культурная спадчына Рэчы Паспалітай», у якіх апісваюцца адпаведныя фонды і рукапісныя калекцыі архіваў і бібліятэк многіх еўрапейскіх краін (Беларусі, Польшчы, Украіны, Літвы, Расіі, Германіі, Аўстрыі, Францыі, Швецыі, Фінляндыі).