Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў

Фотавыстава


Фотовыставка: С днем рождения Победа!


Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў прадстаўляе фотавыставу «З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ, ПЕРАМОГА!»

У выставе прадстаўлены 34 фотадакумента з калекцыі А. М. Багамолава, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, які ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі, ва ўзяцці Кёнігсберга і Берліна.

Уся калекцыя Аляксея Міхайлавіча Багамолава складаецца з 65 фотадакументаў, якія адлюстроўваюць падзеі апошніх дзён красавіка і першую палову мая 1945 года ў Берліне і перадыслакацыю падраздзяленняў 544-га стралковага палка 152-й Дняпроўскай стралковай дывізіі ў Чэхаславакію. Разбітая фотакрама у цэнтры Берліна – і просты салдат стаў уладальнікам цэлага стану: фотаапарата «Альтыфлекс» і фотастужкі. Цяпер кожную вольную хвіліну старэйшы сяржант фатаграфаваў і стварыў серыю дакументальных рэпартажных фотаздымкаў. Дзякуючы гэтаму мы змаглі ўбачыць салдат і афіцэраў, іх не ўпрыгожаны побыт, эмоцыі і настрой вачыма Аляксея Багамолава.

Асаблівасць і ўнікальнасць гэтых дакументаў складаецца ў тым, што старэйшы сяржант Багамолаў, не з’яўляючыся прафесійным фатографам, змог захаваць падзеі апошніх дзён вайны. Непрафесійны погляд і своеасаблівасць успрымання падзей, адсутнасць цэнзуры (здымалася для асабістых мэтаў) захавала для нашчадкаў цікавы пакет дакументаў, які змяшчае пэўную інфармацыю.