Фотавыстава: З днём нараджэння, Перамога!

Біяграфія

Богомолов Алексей Михайлович

Багамолаў Аляксей Міхайлавіч нарадзіўся 19 снежня 1919 г. у с. Вялікае Іванаўскае Раменскага раёна Маскоўскай вобласці.

Навукоўца ў галіне селекцыі і насенняводства сельскагаспадарчых культур, кандыдат сельскагаспадарчых навук, заслужаны аграном БССР.

Пасля заканчэння 168-й СШ г. Масквы з 1937 па 1938 г. працаваў рабочым-храміроўшчыкам на аўтазаводзе ім. Ліхачова. У 1938 – 1941 гг. – студэнт Беларускага сельскагаспадарчага інстытута.

У гады Вялікай Айчыннай вайны з лістапада 1943 па ліпень 1944 г. – партызан атрада № 12 партызанскай брыгады № 8. Са жніўня 1944 па май 1945 гг. – у радах Савецкай Арміі на 1-м Беларускім і 3-м Украінскім франтах на пасадзе намесніка камандзіра узводаў роты аўтаматчыкаў і разведкі 544 стралковага палка 152 стралковай дывізіі. Удзельнік баёў за вызваленне Беларусі, ўзяцце Кенігсберга і Берліна.

Пасля дэмабілізацыі з арміі (1945 г.) скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (1947 г.), працаваў навуковым супрацоўнікам, а з 1953 г. – дырэктарам Беняконской сельскагаспадарчай доследнай станцыі. З 1956 па 1965 г. – арганізатар і першы дырэктар найбуйнейшай у Беларусі Гарадзенскай абласной дзяржаўнай сельскагаспадарчай доследнай станцыі. З 1965 па 1976 г. – заг. кафедры селекцыі і насенняводства, затым прарэктар па навуковай рабоце Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, прафесар кафедры селекцыі і насенняводства па 1995 г.

У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі А. М. Багамолаў удзельнічаў у падрыхтоўцы селекцыянераў-насенняводаў вышэйшай кваліфікацыі, якія забяспечылі стварэнне новых высокаўраджайных гатункаў сельскагаспадарчых культур і выкарыстанне іх у інтэнсіўных тэхналогіях на 80% беларускіх зямель. Плошча пад выведзеным ім гатункам азімага жыта Беняконскага у 1965 г. упершыню ў гісторыі беларускай селекцыі ў БССР і Літоўскай ССР перавысіла 1 млн. га. Ім апублікавана больш за 500 навуковых і публіцыстычных прац. У 2004 г. выдадзена кніга-альбом «З попелу і руін» аб 165-гадовай гісторыі першага ў Расіі сельскагаспадарчай вну – Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, ілюстраваная арыгінальнымі фотаздымкамі, якія належаць аўтару – А. М. Багамолаву.

Узнагароджаны:
ордэнамі: Славы III ступені (1945 г.), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966 г.), Знак Пашаны (1973 г.), Айчыннай вайны II ступені (1985 г.);
граматамі: Ганаровай Граматай заслужанага агранома БССР (1960 г.), Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1965 і 1969 гг.);
медалямі: За адвагу (1965 г.), За ўзяцце Кенігсберга (1945 г.), За ўзяцце Берліна (1945 г.), Малой срэбнай і бронзавай медалямі ВДНГ СССР (1956 і 1968 гг.), Ганаровага прафесара БДСГА (1995 г.) і інш.