Галоўная / Рэспубліканскія архіўныя ўстановы / Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна» / Гістарычная даведка
Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна» (НГАБ у г. Гродна)
Гістарычная даведка
11 лютага 1940 г. быў створаны філіял Цэнтральнага гістарычнага архіва Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) у г. Гродна.
У 1960 г. філіял ператвораны ў Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР.
У траўні 1993 г. архіў перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны гістарычны архіў, з чэрвеня 1995 г. – у Нацыянальны гістарычны архіў у г. Гродна.
У верасні 1996 г. архіў пераўтвораны ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ) у г. Гродна. У 2001 г. атрымаў назву “Дзяржаўная ўстанова “Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна”.