Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» (НГАБ)
Навукова-даведачны апарат
Колькасць вопісаў — 4 219
Паказальнікі ўнутрыфондавыя да вопісаў
Прадметны, геаграфічны, імянны паказальнікі:
Ф. 1, воп.1 | Мінская гарадская ўправа |
Ф. 183 | Мінскі акруговы суд |
Ф. 242 | Мінская губернская па сялянскіх справах прысутнасць |
Ф. 295 | Канцылярыя Мінскага грамадзянскага губернатара |
Ф. 299 | Мінскае губернскае праўленне |
Ф. 1297 | Канцылярыя генерал-губернатара Віцебскага, Магілёўскага і Смаленскага |
Ф. 1416 | Віцебскае губернскае праўленне |
Ф. 1595 | Мінская губернская прысутнасць |
Ф. 2508 | Віцебская губернская па земскім і гарадскім справах прысутнасць |
Агульны паказальнік слоў, імёнаў, геаграфічных паняццяў:
Ф. 2079 | Магілёўская губернская ўправа па справах земскай гаспадаркі |
Ф. 2083 | Аршанская павятовая ўправа па справах земскай гаспадаркі |
Ф. 2259 | Горацкі земляробчы інстытут |
Ф. 2260 | Горацкія сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы |
Ф. 2502 | Віцебскі губернскі статыстычны камітэт |
Ф. 2506 | Віцебская гарадская дума |
Прадметна-геаграфічны:
Ф. 21 | Мінскі губернскі статыстычны камітэт |
Прадметна-геаграфічна-імянны:
Ф. 24 | Мінская гарадская ўправа |
Ф. 137 | Мінская губернская харчовая камісія |
Геаграфічны:
Ф. 146 | Мінская палата цывільнага суда |
Ф. 2001 | Канцылярыя Магілёўскага грамадзянскага губернатара |
Ф. 2084 | Магілёўская губернская земская ўправа |
Геаграфічны, імянны:
Ф. 694 | Радзівілы, князі |
Прадметны, геаграфічны:
Ф. 1437 | Віцебская губернская чарцёжная |
Прадметна-імянны:
Ф. 2001 | Канцылярыя Магілёўскага грамадзянскага губернатара |
Ф. 2084 | Магілёўская губернская земская ўправа |
Унутраныя вопісы карт і планаў
Ф. 1 | Мінская гарадская ўправа, воп. 3, сс. 2-9 |
Унутраныя вопісы да актавых кніг,
геаграфічныя паказальнікі і імянныя
Ф. 694 | Слуцкі замкавы суд, воп. 1, с. 1230 |
Ф. 1705 | Брэсцкі суд гродскі, воп. 1, сс. 1-3 |
Ф. 1727 | Менскі суд гродскі, воп. 1, сс. 1-3 |
Ф. 1732 | Ашмянскі гродскі суд, воп. 1, сс. 1-4 |
Ф. 1733 | Пінскі суд гродский, воп. 1, с. 1 |
Ф. 1737 | Слонімскі суд гродский, воп. 1, сс. 1-8 |
Ф. 1741 | Берасцейскі земскі суд, воп. 1, сс. 1-5, 7, 61, 63 |
Ф. 1747 | Браслаўскі земскі суд, воп. 1, с. 1/TD> |
Ф. 1751 |
Віцебскі земскі суд, воп. 1, сс. 1-4 |
Ф. 1755 | Гродзенскі земскі суд, воп. 1, сс. 2-16, 18, 20 |
Ф. 1776 | Ашмянскі земскі суд, воп. 1, с. 25 |
Ф. 1777 | Пінскі земскі суд, воп. 1, с. 1 |
Ф. 1778 | Полацкі земскі суд, воп. 1, с. 1 |
Ф. 1785 | Слонімскі земскі суд, воп. 1, сс. 1, 4-16, 23 |
Ф. 1816 | Мінскі магістрат, воп. 1, сс. 1, 54 |
Ф. 1817 | Магілёўскі магістрат воп. 1, сс. 2-9, 10 |
Ф. 1839 | Гродзенскі падкаморскі суд, воп. 1, с. 1 |
Ф. 1848 | Слонімскі падкаморскі суд, воп. 1, с. 1 |
Сістэма каталогаў архіва
Сістэматычны і імянны | 332 050 карт. |
Тэматычныя базы дадзеных
Спіс населеных месцаў Мінскай губернііСпіс населеных месцаў Віцебскай губерні
Спіс населеных месцаў Магілёўскай губерні
Спіс населеных месцаў Гродзенскай губерні
Спіс населеных месцаў Віленскай губерні
Даведнікі
Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР у г. Мінску. Даведнік. Мн., 1974. (на рускай мове)
Фонды Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Даведнік. Мн., 2006. (на рускай мове)
Даведачна-інфармацыйны фонд архіва
2 237 адз. зах.
Навукова-даведачная бібліятэка архіва
39 548 адз. зах.,
у тым ліку 27 981 назваў часопісаў і газет
У склад бібліятэкі ўваходзяць:
Энцыклапедычныя слоўнікі Бракгаўза і Эфрона, Гранат, «Рускі энцыклапедычны слоўнік» (С.-Пецярбург, 1873-1879 гг.), «Вялікая Савецкая Энцыклапедыя», «Беларуская энцыклапедыя», «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі», «Савецкая гістарычная энцыклапедыя», «Філасофская энцыклапедыя», «Габрэйская энцыклапедыя», «Кароткая геаграфічная энцыклапедыя», «Славянская энцыклапедыя», «Слоўнік старажытнай актавай мовы» Н. Гарбачэўскага (Вільня, 1874), «Гістарычны слоўнік беларускай мовы», «Поўны праваслаўны багаслоўскі энцыклапедычны слоўнік», тлумачальныя і арфаграфічныя слоўнікі, слоўнікі беларускай мовы і замежных слоў, іншыя даведачныя выданні;
Поўны збор законаў Расійскай імперыі;
Памятныя кніжкі Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай губерняў, Мінскай епархіі, Віленскай Навучальнай акругі;
Спісы населеных месцаў Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і іншых губерняў; Спісы землеўладальнікаў Мінскай губерні (Мінск, 1876, 1889, 1911); Спісы землеўладальнікаў Гродзенскай губерні (Гродна, 1890); Алфавітныя спісы дваранскіх родаў Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў;
Даведнікі: «Увесь Менск або Спадарожнік па Менску» (Мінск, 1911), «Ўвесь Магілёў. Адрас-каляндар» (Магілёў, 1912); апісанне цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі;
Афіцыйныя і ведамасныя выданні цэнтральных і мясцовых устаноў: справаздачы Дзяржаўнага Савета і Сената, агляды дзейнасці Дзяржаўнай Думы, палажэнні аб выбарах і інш.; паказальнікі, якія дзейнічалі ў Расійскай імперыі прадпрыемстваў за 1887 г., 1897 гг.; зборнік цыркуляраў і інструкцый МУС; справаздачы дабрачынных таварыстваў і папячыцельстваў; справаздачы дзяржаўнага дваранскага, сялянскага пазямельнага і гарадскіх банкаў; каштарысы даходаў і расходаў па 34 губерням Расійскай імперыі, павятовых земстваў Мінскай губерні і г. Мінска; агляды па Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерням за 1878-1914 гг.; статыстычныя звесткі аб стане прамысловасці, транспарту, сельскай гаспадаркі, аб народанасельніцтве па Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і іншых губерняў; справаздачы фабрычных інспектараў; статуты таварыстваў і аб’яднанняў;
Зборнікі дакументаў: Акты Віленскай камісіі для разбору старажытных актаў; Гісторыка-юрыдычныя матэрыялы; Акты, якія адносяцца да Заходняй і Паўднёвай Расіі; Археаграфічны зборнік дакументаў, якія адносяцца да гісторыі Паўночна-Заходняй Русі; зборнікі Рускага гістарычнага грамадства; «Беларусь у эпоху феадалізму» і інш.; зборы твораў К. Маркса і Ф. Энгельса, У. І. Леніна, Г. В. Пляханава, С. М. Салаўёва, В. В. Ключэўскага і інш.;
Сабранні законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, Пастановы Савета Міністраў БССР;
Друкаваныя выданні па гісторыі прамысловасці, транспарту, сельскай гаспадаркі, асветы, культуры, аховы здароўя і рэлігіі, па пытаннях дзяржаўнага, грамадзянскага і крымінальнага права; часопісы міністэрстваў унутраных спраў, юстыцыі, ваеннага, земляробства, шляхоў зносін, фінансаў, народнай асветы, духоўнага ведамства і інш.;
Газеты: «Віцебскія губернскія ведамасці», «Мінскія губернскія ведамасці», «Магілёўскія губернскія ведамасці, «Гродзенскія губернскія ведамасці», «Урадавы веснік», «Мінскі кур’ер», «Варшаўская раніца», «Аршанскі веснік», «Наша Ніва», «Графіка», «Молва» і інш.