Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» (НАРБ)
Гістарычная даведка
28 траўня 1927 г. у г. Мінску быў створаны Цэнтральны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). У 1930 г. архіў быў пераведзены з г. Мінска ў г. Магілёў.
У ліпені 1938 г. Цэнтральны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі БССР рэарганізаваны ў Цэнтральны дзяржаўны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР (ЦДАКР БССР).
У 1941 г. у сувязі з нямецкай акупацыяй тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны дзейнасць архіва была прыпынена. Архіў аднавіў сваю працу ў студзені 1944 г. у г. Гомелі, у ліпені 1944 г. ён пераехаў у г. Мінск.
У траўні 1993 г. ЦДАКР БССР перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны архіў (БДА).
У чэрвені 1995 г. пасля перадачы архіва комплексу дакументаў былога Цэнтральнага партыйнага архіва Кампартыі Беларусі БДА рэарганізаваны ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.
З лютага 2001 г. архіў носіць назву “Дзяржаўная ўстанова “Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь”.