Галоўная / Аддзел па каардынацыі прававой, кантрольнай і архіўнай працы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама
Аддзел па каардынацыі прававой, кантрольнай і архіўнай працы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама
Кантактная інфармацыя
Адрас: вул. Фрунзе, 6, 246001, г. Гомель, Рэспубліка БеларусьТэлефоны: (Коды: міжнародны 375 232; па Беларусі 8 0232) 51 02 76, факс 51 02 71
E-mail: sokolova@gomeljust.gov.by
Час працы: панядзелак – пятніца 8.30 -13.00, 14.00 -17.30
Начальнік аддзела: Сакалова Наталля Уладзіміраўна
Напрамкі дзейнасці
- прымае меры па фарміраванню Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, забеспячэнню захаванасці архіўных дакументаў, арганізацыі іх дзяржаўнага ўліку і выкарыстання;
- выконвае функцыі органа дзяржаўнага кіравання ў дачыненні да дзяржаўных архіваў вобласці і забяспечвае каардынацыю іх працы;
- узаемадзейнічае з дзяржаўнымі органамі, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі і арганізацыямі па пытаннях дзейнасці тэрытарыяльных (Гомельскага гарадскога і раённых) архіваў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў вобласці (далей – тэрытарыяльныя архівы) і вядзення справаводства;
- арганізуе і вядзе цэнтралізаваны дзяржаўны ўлік дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на пастаянным захоўванні ў дзяржаўных архівах вобласці, а таксама ў тэрытарыяльных архівах, дзяржаўных музеях і бібліятэках вобласці;
- арганізуе і праводзіць ва ўстаноўленым парадку працу па ўдасканаленні сеткі і структуры дзяржаўных архіваў вобласці, прымае меры да паляпшэння іх матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і ўкараненне ў практыку іх працы аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм;
- ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва працай службаў дакументацыйнага забеспячэння кіравання і архіваў арганізацый, тэрытарыяльных архіваў;
- каардынуе метадычную працу дзяржаўных архіваў вобласці, тэрытарыяльных архіваў, ажыццяўляе меры па ўкараненні навуковых распрацовак у галіне архівазнаўства, дакументазнаўства, археаграфіі ў практыку іх працы;
- арганізуе і каардынуе дзейнасць дзяржаўных архіваў вобласці па выкарыстанні дакументаў у мэтах задавальнення патрэб грамадзян, грамадства і дзяржавы;
- праводзіць навукова-практычныя канферэнцыі, семінары, нарады па архіўнай справе і справаводстве;
- удзельнічае ў распрацоўцы рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўных праграм па развіцці архіўнай справы і справаводства вобласці, ажыццяўляе кантроль за іх выкананнем у адпаведнасці з кампетэнцыяй;
- ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства ў адпаведнасці з заканадаўствам аб кантрольнай (нагляднай) дзейнасці;