Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае»


Характарыстыка фондаў

Колькасць фондаў: 942 фонд, 322 866 адзінак захоўвання

Храналагічны перыяд: з 1918-1920 гг., з 1939-1941 гг., з 1944 г. па цяперашні час

Тэрытарыяльны ахоп:

  • скасаваныя Відзаўскі, Дзісненскі, Дунілавіцкі раёны скасаваных Полацкай і пазней Маладзечанскай абласцей
  • скасаваны Бягомльскі раён Мінскай вобласці
  • скасаваны Пліскі раён скасаваных Полацкай і пазней Маладзечанскай абласцей, а таксама Віцебскай вобласці
  • Браслаўскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Міёрскі, Пастаўскі, Шаркаўшчынскі раёны Віцебскай вобласці

Склад фондаў:

Асноўную частку якія захоўваюцца ў архіве фондаў складаюць дакументы раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў, іх аддзелаў, інспекцый, сельскіх Саветаў, калгасаў і саўгасаў, фонды судоў, пракуратур, прафсаюзных арганізацый, устаноў дзяржаўнай статыстыкі, прамысловасці, аддзелаў адукацыі.

У дакументах райвыканкамаў, сельскіх і пасялковых Саветаў маюцца звесткі аб гаспадарчай шкодзе, прычыненай нямецкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб пасляваенным аднаўленні эканомікі, матэрыялы аб развіцці прамысловасці, транспарту, сувязі, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва.

У фондах устаноў сельскай і лясной гаспадаркі асвятляецца працэс калектывізацыі сельскай гаспадаркі, арганізацыі саўгасаў, сельскагаспадарчых арцеляў, машынна-трактарных станцый, утрымліваюцца звесткі аб правядзенні нацыяналізацыі зямлі, парадку землекарыстання, лесаўладкаванню, ходзе лесанарыхтовак і інш.

У фондах судоў, пракуратуры, натарыяльных кантор захоўваюцца рашэнні і наступныя вызначэнні і пастановы па грамадзянскіх справах, прысуды і наступныя вызначэнні і пастановы па крымінальных справах, дагаворы куплі-продажу, дарэння, забудовы і інш.

У фондах органаў народнай адукацыі, навучальных устаноў, аддзелаў культуры райвыканкамаў, устаноў аховы здароўя знайшлі сваё адлюстраванне пытанні асветы, культуры, аховы здароўя і спорту.

У архіве захоўваюцца дакументы асабістага паходжання заслужаных людзей: Герояў Сацыялістычнай Працы Клімянка М.А., Пугаўка Л.К.; Заслужаных настаўнікаў БССР Бальшаковай Н.П., Дзягілевай Э.М., Ероменак Н.І., Краміч Н.П., Паўловіч А.У.; настаўніка Мамайскай сямігадовай школы, краязнаўцы Сабалеўскага А.А.; лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі БССР Шынкевіч В.К., Дзяржаўнай прэміі СССР Ярмаловіч М.В.; Ганаровага працаўніка беларускай энергасістэмы Радзевіча П.Я.; Ганаровых архівістаў Беларусі Маўчун Л.А., Раслевіч З.М.; паэтаў Баравік М.Я., Гарановіча В.Р., Загурскай Г.П., Захарэвіч Н.М.; краязнаўцаў Баравік Н.А., Бунто І.У., Ляскоўскага В.К., Плавінскага Г.А.; члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000 г.), доктара біялагічных навук (1997 г.), прафесара (1997 г.) Майсяёнка А.Г.; акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Самсонава У.П.; кандыдата эканамічных навук, Заслужанага працаўніка сельскай гаспадаркі БССР, Ганаровага грамадзяніна Глыбоцкага раёна Сясіцкага А.П.; інжынера лесагаспадарчых культур Глыбоцкай лясной гаспадаркі, Ганаровага грамадзяніна Глыбоцкага раёна Ламака В.А.; дакументы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны: Беразоўскага В.І., Дзем’янчыка І.І., Раслевіча І.Г., Савіцкага А.Ф., Свірко А.Д., Цесюля Л.У., Шульгі Г.М., Юргеля В.Л.