Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Барысаве»
Характарыстыка фондаў
Колькасць фондаў: 560 фондаў, 157 278 адзінак захоўвання
Храналагічны перыяд: 1944 – 2021 гг.
Тэрытарыяльны ахоп:
- скасаваныя Плешчаніцкі і Халопеніцкі раёны Мінскай вобласці
- гарады Барысаў, Жодзіна
- Барысаўскі, Крупскі і Лагойскі раёны
Склад фондаў:
Архіў захоўвае дакументы па гісторыі абслугоўваемага рэгіёну за пасляваенны перыяд. Сярод іх фонды органаў дзяржаўнай улады і кіравання, якія змяшчаюць звесткі аб правядзенні ў жыццё пастаноў, рашэнняў і ўказанняў вышэйшых савецкіх органаў, аб арганізацыйна-масавай працы Саветаў, арганізацыі і правядзенні выбараў у Саветы дэпутатаў, забеспячэнні аховы грамадскага парадку, разглядзе і зацвярджэнні планаў па аднаўленне разбуранай ў гады Вялікай Айчыннай вайны гаспадаркі, аб аказанні харчовай дапамогі насельніцтву найбольш пацярпелых у перыяд акупацыі партызанскіх і франтавых зон, аб стварэнні грашовага фонду добраахвотных адлічэнняў для аказання дапамогі сем’ям вайскоўцаў.
Частка дакументаў змяшчае інфармацыю па расследаванні злачынстваў нямецкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, спісы сагнаных на прымусовыя працы ў Нямеччыну, расстраляных, павешаных і закатаваных жыхароў рэгіёну. Маюцца звесткі аб ўсталяванні сувязяў з замежнымі гарадамі-пабрацімамі г. Барысава, аб баявым шляху авіяпалка “Нармандыя-Нёман”, перапіска з ветэранамі гэтага палка.
У фондах прамысловых прадпрыемстваў асветлена развіццё хімічнай, лёгкай, аўтамабільнай, дрэваапрацоўчай, паліўнай прамысловасці, трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання. Маюцца звесткі аб стаханаўскім руху, разгортванні сацыялістычнага спаборніцтва, наватарах, перадавіках вытворчасці.
Фонды устаноў сельскай і лясной гаспадаркі, зямельных аддзелаў, упраўленняў сельскай гаспадаркі, аграпрамысловых аб’яднанняў, калгасаў, саўгасаў, машынна-трактарных станцый, лясгасаў ўтрымліваюць звесткі аб аднаўленні і развіцці сельскай гаспадаркі ў пасляваенны перыяд, стане жывёлагадоўлі, ўраджайнасці і інш.
У фондах устаноў будаўніцтва, транспарту, камунальнай гаспадаркі, гандлю змяшчаецца інфармацыя аб прамысловым, грамадзянскім, жыллёва-бытавым, сацыяльна-культурным будаўніцтве, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, укараненні перадавых метадаў працы.
Фонды аддзелаў адукацыі, аховы здароўя, спорту, сацыяльнай абароны насельніцтва, культуры, навукі адлюстроўваюць развіццё адукацыі, сведчаць аб развіцці навукі, яе сувязі з вытворчасцю, падрыхтоўцы кадраў для народнай гаспадаркі, ажыццяўленні ўсеагульнай сярэдняй адукацыі; росце дабрабыту насельніцтва, мерах па паляпшэнню медыцынскага і сацыяльнага забеспячэння; развіцці фізкультуры і спорту.
У фондах грамадскіх арганізацый раскрыта роля прафсаюзаў у выхаванні добрасумленнай адносіны да працы, захаванні працоўнага заканадаўства, ахове працы і забеспячэнні тэхнікі бяспекі, разгортванні сацыялістычнага спаборніцтва.
Дакументы фондаў устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці распавядаюць пра іх дзейнасці ў новых умовах гаспадарання.
У архіве таксама захоўваюцца калекцыі дакументаў па асабоваму складу устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў зоны камплектавання архіва; дакументаў асабістага паходжання удзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікоў тылу і сацыялістычнага будаўніцтва, дзеячаў культуры; дакументаў ліквідаваных устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый недзяржаўнай формы ўласнасці.