Паказ фільма «Дзень незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці» ў школах горада Ліды
Першага верасня ў школах краіны прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў, а таксама адзіны ўрок на тэму «Веды сёння — сіла і росквіт Беларусі заўтра!». У рамках урока абмяркоўваліся тэмы павагі да народных дасягненняў і важнасць захавання гістарычнай спадчыны для будучых пакаленняў. Супрацоўнікі архіва прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня ведаў у ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Ліды» і ДУА «Сярэдняя школа №14 г.Ліды», дзе прадставілі школьнікам дакументальны фільм «Дзень незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
На фота: Школьнікі і супрацоўнікі архіва падчас прагляду фільма.
![]() |
