Школьныя гады цудоўныя…

Сёння, у Дзень ведаў, працаўнікі архіва дашлі ў школу не з букетамі, а з кнігай. Дырэктар архіва Алена Заяц перадала дырэктару школы ДУА «Сярэдняя школа №28 г.Бабруйска» Мацюшонак Людміле Валянцінаўне ўнікальнае выданне «Жанчыны ў партызанскім руху Беларусі». А архівіст аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў Таццяна Клімянок падарыла такую ж кнігу ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Бабруйска імя Б.І.Коўзана». Няхай гэтыя старонкі натхняюць хлопцаў на вывучэнне гісторыі.

Са святам, з Днём ведаў!

 

1. Злева на права дырэктар школы ДУА «Сярэдняя школа №28 г.Бабруйска» Мацюшонак Людміла Валянцінаўна, дырэктар архіва Алена Заяц
2. Справа налева архівіст аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў Таццяна Клімянок і ўдзельнікі сустрэчы
3. Памятныя падарункі