«Дзень памяці і смутку»: супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме
22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць жалобныя мерапрыемствы, мітынгі-рэквіемы і акцыі памяці. Традыцыйна ў іх бяруць удзел і тыя, хто па абавязку службы захоўвае дакументальную гісторыю тых гадоў, – супрацоўнікі дзяржаўных архіваў. Архівісты праводзяць актыўную працу з сапраўднымі сведчаннямі трагедыі і подзвігу: загадамі, лістамі з фронту, сведчаннямі відавочцаў. Для іх Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа мае асаблівае значэнне. Гэта не проста каляндарная дата, а прафесійны абавязак – захаваць праўду аб вайне для будучых пакаленняў.
22 чэрвеня 2026 г. супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна прынялі ўдзел у раённым мітынгу-рэквіеме, ушанаваўшы памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання і ўсклаўшы кветкі да Вечнага агню ля падножжа абеліска ў гонар вызваліцеляў у Парку Перамогі Маладзечна.
На фота: Падчас мерапрыемства
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |



