Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы – пераможца конкурса «Прафсаюзны алімп»
18 чэрвеня 2026 года Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы наведалі старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Аляксандр Васільевіч Матарас і старшыня Рэчыцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Ніна Уладзіміраўна Ламцева. Падчас сустрэчы з калектывам старшыня Гомельскай абласной прафсаюзнай арганізацыі А.В.Матарас ва ўрачыстай абстаноўцы павіншаваў першасную прафсаюзную арганізацыю архіва з перамогай у конкурсе «Прафсаюзны алімп» у намінацыі «Cамая творчая» і ўручыў дыплом прафарганізатару пяршоўкі М.В.Закаўраш.
Для ганаровых гасцей была праведзена экскурсія па архіву, прадэманстраваны работа архівістаў і архіўныя дакументы.
![]() |
| 1. А.В.Матарас і М.В.Закаўраш |
![]() |
![]() |
![]() |
| 2-4. У час экскурсіі па Рэчыцкаму дзяржархіву |



