Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадстаўляе два новыя выданні па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
У чэрвені 2026 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў навуковай грамадскасці і ўсім аматарам гісторыі два новыя дакументальныя выданні, прысвечаныя важным і да гэтага часу недастаткова вывучаным аспектам гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Зборнікі ўключаюць новыя і раней не ўведзеныя ў навуковы і грамадскі абарот дакументы.
«22 чэрвеня 1941 года ў дакументах нямецкай групы армій «Цэнтр»
Зборнік уключае 218 дакументаў з Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, Нацыянальнага архіва ЗША (NARA) і Федэральнага ваеннага архіва Германіі (BA-MA).
У кнізе прадстаўлены загады, распараджэнні, данясення, часопісы баявых дзеянняў і іншыя дакументы воінскіх злучэнняў і частак нямецкай групы арміі «Цэнтр».
Дакументы сістэматызаваны па злучэннях і частках, а ўнутры раздзелаў — па храналогіі.
«Акцыя «1005» у Беларусі: знішчэнне нацыстамі слядоў злачынстваў»
Зборнік распавядае пра дзейнасць нацыстаў па ўтойванні слядоў масавых забойстваў на тэрыторыі БССР.
У яго ўключана 78 дакументаў з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, абласных архіваў Беларусі, Расіі, Латвіі. Сярод матэрыялаў-разведсводкі, данясення і шыфртэлеграмы Беларускага штаба партызанскага руху, акты ЧГК, пратаколы допытаў вайскоўцаў зондэркаманд і айнзатцкаманд, дакументы следчых спраў і сведкавыя паказанні.
Азнаёміцца з дадзеным выданнем можна па спасылцы.
На фота: Фота сборнікаў.
![]() |
