Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна Дня адчыненых дзвярэй, прымеркаванага да Міжнароднага дня архіваў

9 чэрвеня 2026 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна быў арганізаваны Дзень адчыненых дзвярэй, прымеркаваны да Міжнароднага дня архіваў. Для наведвальнікаў былі праведзены індывідуальныя кансультацыі па выкананні запытаў і рабоце з архіўнымі дакументамі ў чытальнай зале архіва. Госці таксама мелі магчымасць прыняць удзел у экскурсіі па архіўнай установе. У рамках мерапрыемства архіў наведала група кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці. Спецыяльна для іх была падрыхтавана тэматычная экскурсія «Мінулае ў дакументах: погляд архівіста». Наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіўнай службы, асноўнымі накірункамі дзейнасці архіва, наведалі выставачную залу, а таксама назіралі за працэсам рэстаўрацыі архіўных дакументаў.

 

1. Група грамадзян у час наведвання НГАБ у г.Гродна ў рамках Дня адчыненых дзвярэй.
2. Кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі вобласці падчас наведвання НГАБ у г.Гродна ў рамках Дня адкапаных дзвярэй.