Аб правядзенні семінара-практыкума, у рамках Міжнароднага тыдня архіваў, Дзяржархівам у г.Оршы

У рамках Міжнароднага тыдня архіваў 9 чэрвеня 2026 г. ва ўстанове адукацыі «Дубровенскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» загадчыкам аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Наталляй Сянькоўскай праведзены семінар-практыкум на тэму «Фарміраванне і афармленне спраў. Перадача дакументаў у архіў каледжа і на пастаяннае захоўванне ў Дзяржархіў у г.Оршы». Работнікі каледжа азнаёміліся з нарматыўнымі прававымі актамі і метадычнымі дакументамі па пытаннях фарміравання спраў пастаяннага захоўвання і па асабовым складзе. У ходзе семінара абмяркоўвалася тэма перадачы дакументаў у архіў каледжа і на пастаяннае захоўванне ў Дзяржархіў у г.Оршы. На практыцы былі сфарміраваны некалькі спраў пастаяннага захоўвання, аформлены вокладкі гэтых спраў, складзены лісты-запэўніцелі справы.

На фота: Загадчык аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Н.Я.Сянькоўская праводзіць семінар-практыкум ва ўстанове адукацыі «Дубровенскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж»