Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў дакументальную выставу на Аб’яднанай калегіі міністэрстваў юстыцыі дзяржаў – удзельніц Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі

14 мая 2026 г. адбылося пашыранае пасяджэнне Маніторынгавай групы па пытаннях прымусовага выканання Аб’яднанай калегіі міністэрстваў юстыцыі дзяржаў – удзельніц Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў юстыцыі Беларусі і Расіі, а таксама Федэральнай службы судовых прыставаў Расіі. У межах дадзенага мерапрыемства Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) прадставіў выставачны праект «Дачкі Айчыны: подзвіг дзеля жыцця».

На выставе НАРБ прадставіў баявыя лісткі і маляўніча аформленыя рукапісныя часопісы партызанскіх фарміраванняў, загады аб узнагароджанні і заахвочванні вызначыўшыхся жанчын-партызанак, узнагародныя і асабістыя лісты жанчын-партызанак, асабістыя справы жанчын – Герояў Савецкага Саюза, малюнкі партызанскіх мастакоў, на якіх адлюстраваны жанчыны ў партызанскіх атрадах і ў рэдкія хвіліны адпачынку.

Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка азнаёміла з выставай удзельнікаў мерапрыемства.

 

1. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з выставай удзельнікаў мерапрыемства
2. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з выставай удзельнікаў мерапрыемства
3. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з выставай удзельнікаў мерапрыемства
4. Архіўныя дакументы на выставе
5. Архіўныя дакументы на выставе
6. Архіўныя дакументы на выставе