Аб правядзенні мерапрыемстваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках правядзення акцыі «Я і мая сям’я без брыдкаслоўя», прымеркаванай да Дня сям’і

15 мая 2026 года ў рамках правядзення акцыі «Я і мая сям’я без брыдкаслоўя», прымеркаванай да Дня сям’і, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна была арганізавана сустрэча з Пятручыкам Уладзімірам Мікалаевічам, протаіерэем Кафедральнага сабора Пакрова Прасвятой Багародзіцы г.Гродна. Уладзімір Мікалаевіч падкрэсліў, што сям’я – гэта фундамент грамадства, і чысціня мовы ў ёй – залог гармоніі і ўзаемаразумення. У тым ліку, супрацоўнікі архіўнай установы прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Я і мая сям’я – без брыдкаслоўя», стварыўшы творчую калектыўную аплікацыю на стэндзе «Гаворым пра сям’ю добрымі і светлымі словамі» з выразаў, цытат і прыказак пра сям’ю.

На фота: Калектыў НГАБ ў г.Гродна падчас правядзення мерапрыемстваў.