Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў урачыстым шэсці, прысвечаным 81-й гадавіне Вялікай Перамогі

9 мая 2026 года калектыў Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці прыняў удзел ва ўрачыстым шэсці ў дзень 81-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Архівісты прайшлі па святочна ўпрыгожанай вуліцы Савецкай горада Гомеля ў калоне Камуністычнай партыі Беларусі. Калону ўзначаліў першы сакратар Гомельскай гарадской арганізацыі КПБ, дырэктар архіва Юрый Шастапалаў.

Да святочнага шэсця далучыліся сем’і і дзеці архівістаў.

На фота: Архівісты на святочным шэсці, прысвечаным 81-й гадавіне Вялікай Перамогі