Семінар у ЗГА ў Пінску
24.04.2026 па заяўцы праўлення Брэсцкай абласной арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства» Веды «на базе архіва з прадстаўнікамі арганізацый горада Пінска быў праведзены семінар на тэму: «Архіў з нуля ў рамках заканадаўства Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе».
На семінары былі раскрыты пытанні, якія адносяцца да вядзення справаводства ў арганізацыях, арганізацыі працы з дакументамі, складанні наменклатуры спраў арганізацыі і фарміраванні дакументаў
з рознымі тэрмінамі захоўвання, знішчэнню дакументаў з мінулымі тэрмінамі захоўвання, а таксама парадку прыёму-перадачы дакументаў пры змене кіраўніка арганізацыі і асобы, адказнай за архіў. На семінары прысутнічалі прадстаўнікі 10 арганізацый г.Пінска і Пінскага раёна.
Па заканчэнні семінара ўдзельнікам быў прадэманстраваны фільм «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
| 1. Паказ відэароліка «Чарнобыль: хронікі трагедыі» для ўдзельнікаў семінара |
![]() |
| 2. Правядзенне семінара |

