Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў прэзентацыі ваенна-гістарычнага зборніка
Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прыняла ўдзел у прэзентацыі 19-га выпуску ваенна-гістарычнага зборніка «Магілёўскі пошукавы веснік», якая адбылася 24 красавіка 2026 года ў Музеі гісторыі Магілёва.
Выданне прысвечана 85-годдзю гераічнай абароны г.Магілёва і Магілёўскай вобласці ў 1941 годзе. У зборніку прадстаўлены артыкулы магілёўскіх і расійскіх пашукавікоў, журналістаў, гісторыкаў і краязнаўцаў. Некаторыя аўтары, такія як Уладзімір Зарэмскі ў сваім артыкуле «І вада – зброя» і Святлана Барысенка «Вайну мы выйгралі параненымі», выкарыстоўвалі ў тым ліку і дакументы з фондаў дзяржархіва Магілёўскай вобласці.
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі абласных і гарадскіх уладаў, пракуратуры, пошукавікі, моладзь. Архівісты прадставілі ўдзельнікам банэрную выставу «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», створаную на аснове архіўных дакументаў і фатаграфій з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Выстава сярод іншага прысвечана абароне Магілёва і яе ўдзельнікам.
![]() |
| 1. 19-ы выпуск ваенна-гістарычнага зборніка «Магілёўскі пошукавы веснік». |
![]() |
| 2. Вядучы архівіст установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў падчас прэзентацыі банэрнай выставы. |
![]() |
![]() |
| 3-4. Інтэрв’ю і выступленне старшыні Магілёўскага гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Вікру», аднаго з заснавальнікаў «Магілёўскага пошукавага весніка» Мікалай Барысенкі. |



