Аб удзеле Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у навукова-практычным круглым стале «Дзяржаўныя меры абароны правоў грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС»

23 красавіка 2026 года на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся навукова-практычны круглы стол «Дзяржаўныя меры абароны правоў грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС». Арганізатарам мерапрыемства выступіў Навукова – практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь (далей – НПЦ). Адным з суарганізатараў мерапрыемства выступіў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ).

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся: дырэктар НПЦ, к.ю.н. І.А.Мароз і намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, д.ф-м.н. А.В.Труханов.

З дакладам на круглым стале выступіў намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулинок. Ён распавёў пра архіўныя дакументы па гісторыі Чарнобыльскай трагедыі, якія захоўваюцца ў фондах НАРБ.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства была прадстаўлена вiтрынная выстава «Чарнобыль: боль і памяць», а таксама прадэманстраваны дакументальны фільм аб Чарнобыльскай трагедыі, падрыхтаваны архівістамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

 

1. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка
2. Праграма круглага стала
3. Афіша дакументальнай выстава «Чарнобыль: боль і памяць»
4. Экспазіцыя дакументальнай выставы «Чарнобыль: боль і памяць»
5. Наведвальнікі дакументальнай выставы «Чарнобыль: боль і памяць»