Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна сходу працоўнага калектыву ў рамках адзінага дня інфармавання па тэме «Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця»

24 красавіка 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна прайшоў сход працоўнага калектыву ў рамках адзінага дня інфармавання па тэме «Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця».

Дырэктар архіва Венсковіч А.Б. у сваім выступленні нагадаў супрацоўнікам архіва аб маштабе эканамічных і сацыяльна-псіхалагічных наступстваў аварыі для Рэспублікі Беларусь, а таксама аб мерах, якія прымае дзяржава для іх пераадолення. У завяршэнні сходу для калектыва архіва быў прадэманстраваны відэафільм «Чарнобыль: як аднаўляюцца рэгіёны пасля аварыі».

На фота: Працоўны калектыў НГАБ ў г.Гродна падчас сходу.