Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна тэматычнай экскурсіі «Прытулкі дабра: дабрачынныя ўстановы Гродзеншчыны», прымеркаванай да 8 Сакавіка
5 сакавіка 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна праведзена тэматычная экскурсія «Прытулкі дабра: дабрачынныя ўстановы Гродзеншчыны», прымеркаваная да 8 Сакавіка. Архіў наведала група грамадзян пажылога ўзросту аддзялення дзённага знаходжання Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г.Гродна. Наведвальнікам была прадстаўлена прэзентацыя, а таксама найболей цікавыя архіўныя справы па тэме экскурсіі. Госці пабывалі ў выставачнай зале і ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.
На фота: Грамадзяне пажылога ўзросту аддзялення дзённага прыбывання ЦСАН Кастрычніцкага раёна г.Гродна падчас экскурсіі.
![]() |
