Правядзенне ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна адзінага дня інфармавання на тэму «Абарончая моц беларускага войска і патрыятызм у сучасных умовах»
24 лютага 2026 года ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання на тэму «Абарончая моц беларускай арміі і патрыятызм у сучасных умовах» адбылася сустрэча працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна з начальнікам напрамку ідэалагічнай работы і сацыяльнай абароны ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці падпалкоўнікам Новікавым Дзмітрыем Аляксандравічам. У сваім выступленні Д.А.Новікаў звярнуў асаблівую ўвагу на сістэму забеспячэння нацыянальнай бяспекі Беларусі, узровень падрыхтоўкі беларускіх ваенных, а таксама на асаблівасці развіцця ваенна-палітычнага становішча вакол нашай краіны.
На фота: Працоўны калектыў НИАБ ў г.Гродна падчас сустрэчы.
![]() |
